воскресенье, 30 марта 2014 г.
вторник, 25 марта 2014 г.
У Дзень Волі
Сёння як ніколі актуальна .
Менавіта ў Дзень
Волі. Неафіцыйнага свята ў гонар падзеяў 25 сакавіка 1918 года. Вядома, кожны ў
меру свайго разумення гістарычнай праўды можа трактаваць падзеі гэтага перыяду
па сваім меркаванне. Але асабіста мы схільныя меркаваць, што абвяшчэнне БНР -
падзея годная ўвагі і нашай памяці. Хай нават сама Рэспубліка, як перыяд
найвялікшых магчымасцяў і перспектыў, існавала нядоўга, нам менш за ўсё
хацелася б мудрагеліста будаваць гіпотэзы з разраду альтэрнатыўнай гісторыі.
Нам больш за ўсё хацелася б каб вы памяталі \ ведалі \ прадбачылі. Памяталі, як
і чаму гэта стала магчымым. Ведалі, як гэта ўсё было растаптана. Прадбачылі
калі і адкуль, злева, справа, з усходу, з захаду прыйдуць тыя хто дзеля
чарговага імперскага рэваншу будзе гатовы задушыць зародкі вашай Волі.
суббота, 22 марта 2014 г.
Справаздача аб туры Містэр Ікс - хутка ўсё будзе.
У сеціве ўжо не праблема знайсці разрозненыя відэа з выступленняў еўрапейскага тура Містэр Ікс. У бліжэйшай будучыні мы пастараемся апублікаваць больш-менш цэласную справаздачу аб гэтай падзеі. Чакайце навінаў.
22 сакавіка 1864
Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.
Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні
Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні
воскресенье, 2 марта 2014 г.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)