вторник, 18 июня 2013 г.

З перамогай Ксюша!


16 чэрвеня ў Клеосіне (каля Беластока), Польшча, наша баявая сяброўка Ксюша правяла бой аматарскага MMA (па праф-правілах, але без локцяў і ў шлемах) супраць суперніцы з Бохня (Польшча) Барбары Налепка. Пасля двух раўндаў асноўнага быў прызначаны дадатковы раўнд у якім Ксюша ў прамым сэнсе дабіла сваю саперніцу! У выніку накаўту, саперніца з Польшчы атрымала струс мозгу і пералом носа - медыкі яе вынеслі з рынга на насілках, а затым адправілі ў бальніцу на машыне хуткай дапамогі.

З перамогай Ксюша!
Так трымаць!

Комментариев нет:

Отправить комментарий