вторник, 25 июня 2013 г.

Адрасавана неабыякавым да скінхэд самвыдату ч. II

Вітаем! Мы, невялікая суполка грамадзян, звязаных з антырасісцка часткай скінхэд руху. І нам не абыякава будучыня панк-хардкор-ска-ой сцэны ў нашай краіне. Па-гэтаму мы i вырашылі заняцца зінмейкерствам, выданнем-распаўсюджваннем цікавай для нас музыкі i арганізацыяй канцэртаў. Перш за ўсё, мы выдалі першы нумар зіна No Justice. За гэтым рушыў следам першы уладкаваны намі канцэрт гурта Брыгадзір, ён адбыўся ў родным для аднаго з нас месцы Баранавічы. Затым была арганізацыя тура ўсім вядомым Кіраўскага гурту Klowns (пры падтрымцы ўсім вядомага вакаліста Mister X Ігара Банцара і гітарыста групы Pass The Bottle Глюка) ну а далей - болей :) Адпраўленьне па ўсёй Беларусі поштай, Або перадача пры сустрэчы. Магчыма адпраўленьне і за межы Сінявокай. Таксама, будзем рады супрацоўніцтву з іншымі лэйбламі і дапамозе ў стварэньні зіна! Па ўсіх пытаньнях пісаць прыватныя паведамленьні сюды nojusticezin@gmail.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий