понедельник, 13 мая 2013 г.

Арышты антыфашыстаў у Брэсце

Позна ўвечар 8 траўня ў Брэсце адбылася бойка паміж мясцовымі антыфашыстамі і нацыстамі. Чыннікам бойкі паслужыла правакацыя аднаго з нацыстаў . Ён пачаў ускідаць руку ў рымскім прывітанні, гарлапаніць “Зіг Хайль” і “White Power”. Па выніку сутыкнення нацысты апынуліся слабей і атрымалі па галаве, а адзін з іх патрапіў у шпіталь, дзе і напісаў заяву ў міліцыю.
З вечара 9 траўня мянты сталі хапаць запар усіх антыфашыстаў. Для пачатку да дваіх з іх уварваліся дахаты з пяротрусамі. Канфіскавалі кампутары і наўтбукі, а хлопцаў пасадзілі на ІЧУ на дзесяць сутак. 10 траўня з раніцы пяротрусы з выняткам асабістых рэчаў і кампутарнай тэхнікі былі праведзены яшчэ ў чацвярых чалавек. Аднаго не заспелі хаты, а астатніх зачынілі на  ІЧУ на дзесяць сутак. Аднаму з гэтых траіх “шчасліўчыкаў”, Дудaрге Ўладзіміру, супрацоўнікі КДБ да гэтага не аднойчы пагражалі, што знойдуць чыннік яго пасадзіць з-за таго, што ён не так думае, як трэба. Апошняя весткай ад аднаго з арыштаваных было, што да іх мянты ўжываюць фізічныя катаванні, спрабуючы выбіць патрэбныя сведчанні.
11 траўня быў затрыманы яшчэ адзін антыфашыст. Пасля дачы сведчанняў у якасці сведкі па справе яго адпусцілі. Яшчэ двое знаходзяцца ў вышуку. На дадзены момант за кратамі знаходзіцца пяць чалавек.
Хлопцам шыюць 339 ч.3 КК РБ – хуліганства здзейсненае групай асобаў з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Таварышы антыфашыстаў збіраюць грошы на адвакатаў.

Arrests Brest antifascists

Late in the evening of May 8 in Brest, a fight broke out between local anti-fascists and Nazis. The cause of the fight served as a Nazi provocation. Gesture - the Nazi salute and shouting "Sieg Heil" and "White Power". The result: one of the Nazis got to the hospital, and contacted the police.
From the evening of May 9 cops started arresting all known them anti-fascists. Occur searches and confiscation of personal belongings and electronic storage devices (PCs and laptops). The arrest of all sent to the detention center where they try to knock out the information with physical torture and beatings.
at the moment of arrested 6 people. Help is needed.


abc-belarus.org

Комментариев нет:

Отправить комментарий